Памежнікі зладзілі конкурс, прысвечаны Канстанціну Астрожскаму

Падведзеныя вынікі конкурсу творчых работ “Мясцовашанавальныя святыні і традыцыі іх ушанавання ў Беларусі, прысвечанага памяці дабравернага князя Канстанціна Васілія Астрожскага. Конкурс творчых работ праходзіў па блаславенню Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з верасня 2011 па студзень 2012 года ў рамках рэалізацыі Праграмы супрацоўніцтва паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой і Узброенымі сіламі Рэспублікі Беларусь.

Падведзеныя вынікі конкурсу творчых работ “Мясцовашанавальныя святыні і традыцыі іх ушанавання ў Беларусі, прысвечанага памяці дабравернага князя Канстанціна Васілія Астрожскага.

Конкурс творчых работ праходзіў па блаславенню Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з верасня 2011 па студзень 2012 года ў рамках рэалізацыі Праграмы супрацоўніцтва паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой і Узброенымі сіламі Рэспублікі Беларусь.

У конкурсе прынялі ўдзел больш за 40 прадстаўнікоў органаў і аддзелаў Пагранічнай службы, факультэта ўнутраных войскаў Ваеннай Акадэміі Рэспублікі Беларусь, а таксама Інстытута Пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.

Асаблівасць конкурсу гэтага года — увага ўдзельнікаў да вывучэння традыцый ушанавання святых зямлі Беларускай, а таксама да апісання старажытных і сучасных храмаў, манастыроў, ікон, крыжоў, крыніц, старажытных некропаляў.

Цікава адзначыць, што некаторыя аўтары раскрылі конкурсную тэму на прыкладзе святынь і помнікаў хрысціянскай культуры, размешчаных непасрэдна ў месцах іх нараджэння, пражывання ці служэння. Станоўчым момантам конкурсу з’яўляецца абранне аўтарамі тэм, прысвечаных жыццёваму шляху і подзвігу святой праведнай Сафіі Слуцкай, 400-годдзе памяці якой урачыста адзначаецца ў 2012 годзе. Адна конкурсная работа прысвечана гісторыі самага старажытнага (з тых, якія захаваліся да нашых дзён) храма горада Мінска — Свята-Петра-Паўлаўскага сабора, які сёлета будзе адзначаць сваё 400-годдзе.

У большасці работ маюцца аўтарскія заключэнні, вывады і абагульненні, зробленыя на аснове аналізу сабранага матэрыялу, падкрэсліваецца роля праваслаўных святынь у фарміраванні патрыятызму, гістарычнай і грамадзянскай свядомасці сучаснай моладзі.

Паводле Палажэння аб конкурсе, асновай ацэнкі работ сталі наступныя крытэрыі: паўната раскрыцця тэмы, кола выкарыстаных крыніц, самастойнасць меркаванняў, глыбіня высноў і заключэнняў, а таксама правільнасць афармлення.

Журы конкурсу вырашыла ўзнагародзіць дыпломам і памятным падарункам ад Фонду імя Дабравернага князя Канстанціна Астрожскага ў г. Беластоку (Польшча) пераможца конкурсу — старшага прапаршчыка Матчэню Генадзя Грыгор’евіча за тэму “Храмы Смаргоні і Смаргоншчыны.


Дыпломам Фонда імя Дабравернага князя Канстанціна Астрожскага ў г. Беластоку (Польшча):

падпалкоўніка Гатаўліна Віталя Якаўлевіча за тэму “Некропалі Мінска;
капітана медыцынскай службы Гаўрылава Антона Віктаравіча за тэму “Праваслаўныя святыні Міншчыны;
курсанта 4-га курса Інстытута пагранічнай службы Мыхно Яраслава Анатольевіча за тэму “Шанаваныя іконы Беларусі;
старшага сяржанта Грышко Цімура Аляксеевіча за тэму “Свята-Духаў кафедральны сабор у Мінску;
сяржанта Сярдзюка Юрыя Уладзіміравіча за тэму “Лышчанская ікона Божае Маці;
старшага сяржанта Масевіч Надзею Аляксееўну за тэму “Святыя зямлі Беларускай;
супрацоўніка ОПС в/ч 1257 (г. Паставы) Асяненка Яніну Апалінараўну за работу “Мясцовашанаваныя святыні Пастаўшчыны і традыцыі іх ушанавання;
старшыну Крупскую Кацярыну Віктараўну за тэму “Святая Еўфрасіння Полацкая;
капітана Жалевіча Васіля Віктаравіча за тэму “Жыровіцкая цудатворная святыня.


Падзякай Прыходскага савета Свята-Петра-Паўлаўскага сабора горада Мінска — курсанта Ваеннай Акадэміі Забаўскага Аляксандра Геннадз’евіча за работу “Сабор святых апосталаў Пятра і Паўла.

Аргкамітэт конкурсу творчых работа дзякуе ўсім удзельнікам за праяўленую актыўнасць, выкананыя работы і лічыць мэтазгодным рэкамендаваць іх для чытання і абмеркавання ў вучэбных групах з мэтай духоўна-асветніцкага і грамадзянска-патрыятычнага выхавання сучаснай моладзі.

Паводле gpk.gov.by