Памёр Павел Сібілёў — кіроўца аўтобуса, у якога летась 10 жніўня патрапіла граната
Мужчына не дажыў да свайго 50-гадовага юбілею, яго не стала 10 кастрычніка. Пра гэта «Нашай Ніве» паведамілі яго родныя.
Да жніўня 2020-га Павел быў здаровым мужчынам. Вечарам 10
жніўня Сібілёў завяршаў працоўную змену на аўтобусе, які разам з іншым транспартам
трапіў у затор падчас пратэстаў. Павел выйшаў абмеркаваць сітуацыю з калегам, як неўзабаве яму ў
спіну прыляцела граната і гумовыя кулі. Пасля раненняў мужчына месяц правёў у
ваенным шпіталі, перажыў перасадку скуры, атрымаў першую групу інваліднасці.
Пасля выпіскі са шпіталя ў яго вынайшлі анкалогію — ён
перасоўваўся па вуліцы выключна з кійком у руках.
СК адмовіўся заводзіць справу па факце ранення кіроўцы ў яго
працоўную змену.
У Паўла Сібілёва засталіся трое дзяцей: малодшы сын у гэтым годзе пайшоў у першы клас. Выказваем свае спачуванні родным і блізкім.