Памёр знакаміты граф Прушынскі. Яму было 88 гадоў

Днямі ў Мінску памёр знакаміты граф Аляксандр Прушынскі

Uраф Аляксандр Прушынскі. Фота Радыё Рацыя

Uраф Аляксандр Прушынскі. Фота Радыё Рацыя

У Мінску на 89-м годзе жыцця памёр вядомы беларускі і польскі грамадскі актывіст, выдавец, граф Аляксандр Прушынскі.

Сваякі паведамілі журналістам экстрэмісцкага выдання, што Аляксандра Прушынскага не стала тры дні таму.

Граф Прушынскі — сын вядомага польскага паэта і дыпламата Ксаверыя Прушынскага.

Аляксандр Прушынскі нарадзіўся ў 1934 годзе ў маёнтку Рагозніцы на Гродзеншчыне. Разам з сям'ёй эмігрыраваў у Польшчу. Пазней жыў у ЗША, Францыі і Канадзе, дзе займаўся бізнесам і выдавецкай дзейнасцю.

У Канадзе ў 1981 годзе пад ягоным кіраўніцтвам пачаў выходзіць часопіс «Слово Солидарность», які перадрукоўваў артыкулы з польскага выдання «Салідарнасць» — штотыднёвіка незалежнага прафсаюза.


На пачатку 1990-х гадоў вярнуўся ў Беларусь. Граф Прушынскі прытрымліваўся актыўнай грамадзянскай пазіцыі, крытычна выказваўся наконт рэжыму Лукашэнкі, удзельнічаў у акцыях пратэсту. 2020 годзе Аляксандр Прушынскі браў удзел ва ўсіх маршах пенсіянераў.

А ў 2021 годзе графа Прушынскага, які раздаваў улёткі ля Чырвонага касцёла з нагоды хуткага Дня Волі, затрымалі на 6 гадзін. Спадар Аляксандр агітаваў за «страйк святлом». «Вы яшчэ дзецям сваім будзеце расказваць, што затрымлівалі графа», — сказаў тады Аляксандр Прушынскі міліцыянтам, якія яго затрымлівалі.