Памёр журналіст Раман Якаўлеўскі
Палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі супрацоўнічаў у свой час з БДГ, «Беларусамі і рынкам», «Новым Часам» і іншымі выданнямі, нагадвае «Наша Ніва».

Пра смерць Рамана Якаўлеўскага паведаміў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» Леанід Міндлін.
«Сябры, памёр Раман Якаўлеўскі. Мы спадзяваліся», — напісаў Леанід Міндлін.
Раману Якаўлеўскаму было 68 гадоў.