Папярэджанне за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі Аляксандр Кузьмін абскарджвае ў Вярхоўным судзе

Грамадскі актывіст Аляксандр Кузьмін з Белаазёрску пасля атрымання адмовы ў задавальненні скаргі адносна адмовы пісьмовага папярэджання за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі “Гавары праўду”з Брэсцкага абласнога суда, падаў скаргу ў Вярхоўны суд.



ugla.jpg

Акцыя 193

Пісьмовае папярэджанне актывіст атрымаў у сакавіку 2013 г. ад пракурора Бярозаўскага раёна.

Прыцягнуць Кузьміна да крымінальнай адказнасці за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі прасіў у сваім прадстаўленні супрацоўнікам Бярозаўскага РАУС цяпер ужо былы старшыня Белаазёрскага гарвыканкама Вячаслаў Дамброўскі.

Бярозаўская міліцыя ва ўзбуджэнні крымінальнай справы адмовіла, не ўбачыўшы ў грамадскіх кампаніях, якія праводзіліся прыхільнікамі “Гавары праўду”, прыкмет арганізацыі. А.Кузьмін разам з белаазёрскімі актывістамі разгарнуў кампанію за паляпшэнне сацыяльна-бытавых умоваў гараджан: збіралі подпісы за рамонт дарог, рамонт пад’ездаў, упарадкаванне двароў і інш.

Разам з тым, пракуратура Бярозаўскага раёна прыкметы арганізацыі ўбачыла і вынесла Аляксандру Кузьміну папярэджанне па артыкуле 193.1 Крымінальнага кодэкса.

Кузьмін прайшоў усе судовыя і пракурорскія інстанцыі ў Брэсцкай вобласці з мэтай адмены папярэджання, але безвынікова.

 
spring96.org