Парад 3 ліпеня сёлета сабраў рэкордную лічбу гледачоў
На трыбунах, з тратуараў навакольных вуліц і з узгоркаўпраспекта Пераможцаў за парадам назірала, паводле ацэнкі журналістаў «Нашай Нівы», каля 200 тысяч гледачоў. Гэта рэкордны паказчык.
![parad_nezalezh_2014.jpg parad_nezalezh_2014.jpg](/img/v1/news/full/parad_nezalezh_2014.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Людзей сабралася больш, чым звыйчна, дзякуючы пераносу параду на вечаровы час, калі людзі традыцыйна выходзяць на вуліцах дзеля салюта і канцэрта. Акрамя таго, сёлета на парадзе паказвалі новыя ўзоры ваеннай тэхнікі. Для збору людзей быў задзейнічаны і адміністратыўны рэсурс. Ідэалагічная вертыкаль сабрала людзей у Мінску, абласных і раённых цэнтрах і Брэсцкай крэпасці для ўдзелу ў патрыятычнай акцыі «Праспяваем гімн разам».