Расійскія дэсантнікі, «Тыгры», «Алігатары» і Су-34 на парадзе ў Мінску

Мінабароны паведаміла падрабязнасці ўдзелу расійскіх вайскоўцаў у парадзе 3 ліпеня ў Мінску.



zialionyja_czalavieczki.jpg

Падраздзяленні ПДВ, экіпажы авіяцыйнай, вайсковай і спецыяльнай тэхнікі Узброеных сіл РФ возьмуць удзел у парадзе, прымеркаваным да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, які адбудзецца 3 ліпеня.
«Узброеныя сілы РФ будуць прадэманстраваныя парадным разлікам ПДВ з 170 дэсантнікаў Пскоўскага дэсантна-штурмавога злучэння», — паведамілі ў аўторак «Інтэрфаксу» ва ўпраўленні прэс-службы і інфармацыі Мінабароны РФ.
У складзе механізаванай калоны па галоўнай плошчы Мінска пройдуць 8 расійскіх установак зенітных ракетных сістэм С-400 «Трыумф», 8 самаходных установак аператыўна-тактычных ракетных комплексаў «Іскандэр» і 16 браніраваных шматмэтавых аўтамабіляў «Тыгр». Акрамя таго, у паветраным парадзе возьмуць удзел 5 знішчальнікаў-бамбавікоў Су-34 і 5 ударных верталётаў Ка-52 «Алігатар» расійскіх ВПС.
«Перабазаванне авіятэхнікі і асабовага складу ў Беларусь для ўдзелу ў вайсковым парадзе было ажыццёўлена загадзя»,  —  адзначылі ў Мінабароны РФ.