Парашэнка прысягнуў на вернасць украінскаму народу. Лукашэнка ў Кіеве (відэа анлайн)

Інаўгурацыя 5-га прэзідэнта Украіны была першаю, на якой крычалі „Слава Украіне!”. На ўрачыстасць прыбыў і кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.



1439270.jpg

Цырымонія інаўгурацыі пачнецца а 10-й. Спачатку ідзе цырымонія ў Вярхоўнай Радзе (Лукашэнка знаходзіцца там), а потым Парашэнка прыйдзе на Сафійскую плошчу ў Кіеве (11:10), дзе прэзідэнта прывітаюць вайскоўцы.

7.06.2014: Жывая трансляцыя інаўгурацыя Пятра Парашэнкі
Афіцыйных гасцей, якія прыехалі на інаўгурацыю, саджалі ў аўтамабілі адразу з трапа самалёта і ў суправаджэнні міліцэйскіх машынаў са спецсігналамі адпраўлялі ў Кіеў. Найбольш шыкоўны картэж аказаўся ў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі - аўтакалона з адзінаццаці аўтамабіляў, падае tsn.ua. Гэтым разам Лукашэнка прыляцеў без свайго малодшага сына.
Афіцыйную дэлегацыю Расеі на інаўгурацыі ўзначальвае амбасадар РФ ва Украіне Міхаіл Зурабаў.
Прэзідэнт Пётр Парашэнка абвесціў на інаўгурацыі, што ніякіх кампрамісаў з расейскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным у пытанні Крыму быць не можа - гэта ўкраінская тэрыторыя.
Парашэнка адзначыў: "Ні з кім не можа быць кампрамісаў наконт Крыму, еўрапейскага выбару і дзяржаўнага ладу. Любыя спробы ўнутранага і вонкавага прыгнёту Украіны сустрэнуць самы рашучы адпор... Крым быў, ёсць і будзе ўкраінскім. Кропка. І пра гэта я ўчора цвёрда заявіў расейскаму кіраўніцтву ў Нармандыі".
Парашэнка паабяцаў мага хутчэй падпісаць пагадненне аб асацыяцыі, якое будзе крокам да паўнапраўнага чалецтва Украіны ў Еўразвязе. Паводле Парашэнкі, украінская мова будзе адзінай дзяржаўнаю. Частку сваёй прамовы новы кіраўнік Украіны прамовіў па-расейску - адмыслова для жыхароў Данбасу.
Украіна застанецца ўнітарнай дзяржаваю, падкрэсліў Парашэнка. "Трызненне аб федэралізацыі не мае глебы для Украіны", — сказаў украінскі прэзідэнт.
belsat.eu