Інструкцыя па выжыванню ў зоне дзеяння тэрарыстаў
"Ваша прысутнасць гуляе на руку тэрарыстам, спачатку вы станеце жывым шчытом, а затым — закладнікамі", — гаворыцца ў інструкцыі, якую раскідваюць з верталёта над Краматорскам Данецкай вобласці, паведмляюць "Навіны Данбаса".

У інструкцыі жыхарам для захавання свайго
жыцця і жыццяў іх блізкіх раяць не падыходзіць да захопленым
тэрарыстамі будынкаў, пазбягаць масавага скаплення людзей, утрымліваць сваякоў ад удзелу ў антыўкраінскіх акцыях, не слухаць тых, хто заклікае да захопу
адміністратыўных будынкаў.