Гродна. Людзі збіраюцца ў цэнтры.
Пратэстоўцы працягваюць хадзіць туды-сюды па Савецкай вуліцы. За імі назірае шмат міліцыянтаў, пакуль нікога не чапаюць
Смаргонь. З самага ранку мясцовыя жыхары ідуць калонай.
Жыхары Віцебску сёньня ўсталі ў «ланцуг салідарнасьці». Чытач перадае, што з гэтага ланцугу затрымалі трох чалавек
Гомель. На Савецкай затрымалі дваіх жанчын, якія гулялі пад бел-чырвона-белымі парасонамі. Людзі ходзяць па Савецкай групамі, з кветкамі і букетамі з восеньскага лісьця. На ўсіх скрыжаваньнях стаяць міліцыянты, АМАП
Брэст. Блізу 100 чалавек сабраліся на пешаходнай вуліцы ў цэнтры горада і скандуюць "Жыве Беларусь!"
А ў Жабінцы сёння людзі вадзілі карагоды пад «Воіны святла».
