Пашкевіч папярэджаны
Лідэр маладзёжнай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі «Маладыя дэмакраты» Міхаіл Пашкевіч папярэджаны за парушэнне рэжыму адбывання пакарання.
Лідэр маладзёжнай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі «Маладыя дэмакраты» Міхаіл Пашкевіч папярэджаны за парушэнне рэжыму адбывання
пакарання.
Летась М. Пашкевіч быў прыгавораны судом Цэнтральнага раёна Мінска да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў месца адбывання пакарання. Ён павінен прытрымлівацца спецыяльнага рэжыму. Падчас
адбывання пакарання дастаткова тройчы парушыць рэжым, каб была распачата вытворчасць на падставе артыкула 415 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі).
Пакаранне згодна з гэтым артыкулам — ад паўгода да трох гадоў пазбаўлення волі.
Як сказаў сам Пашкевіч, 5 сакавіка ён ненадоўга затрымаўся на працы і ў выніку з-за праблем з транспартам спазніўся дамоў на 20 хвілін. «Гэта і паслужыла падставай для
«правапарушэння», — сказаў М. Пашкевіч. Паводле яго слоў, супрацоўнікі міліцыі прыйшлі да яго дамоў праз восем хвілін пасля таго, як выйшаў час, калі ён павінен быў
з’явіцца дома.
«Усе гэтыя праблемы пачаліся пасля таго, як я быў абраны старшынёй арганізацыі «Маладыя дэмакраты». 22 лютага прайшоў з’езд. Дагэтуль мяне паўгода не чапалі. Цяпер
пачаліся праверкі, прычым дастаткова жорсткія», — зазначыў Пашкевіч.