
Калі ж міліцыя не паставіцца да ягоных патрабаванняў знайсці сапраўдных паклёпнікаў сур’ёзна, віцебскі лекар будзе звяртацца ў пракуратуру.
Зрэшты, правакацыйныя выказванні спадара Пастнова не спалохалі: у відэазвароце ён зноў нагадвае пра тое, што некаторыя віцебскія шпіталі знаходзяцца ня ў лепшым стане, і што будаўніцтва некаторых важных медычных аб'ектаў даўно стала безнадзейным "даўгабудам"…
За падобныя публічныя выказванні, у праватнасці , у перадачах тэлеканала "Белсат", Ігар
Пастноў ужо меў асабістыя непрыемнасці: праз кіраўніцтва палікілінікі, дзе ён працуе, яму пагражалі "людзі ў цывільным". Дый раней,
пасля зваротаў у дзяржаўныя СМІ і да прадстаўнікоў улады непакорнага ўрача некалькі разоў звальнялі з працы і нават дасылалі позву ў псіханеўралагічны дыспансер. "Але я сам
маю дыплом урача-псіхіятра, таму сказаў сваім "добразычліўцам" як псіхіятр: "Ваш дыягназ – прага да ўлады!" – сказаў
аднойчы у інтэрвію "Народнай Волі" І. Пастноў