Пасля масавых затрыманняў актывістаў Святлана Ціханоўская выступіла з заявай

Яна асудзіла «любыя спробы з боку правакатараў ператварыць законныя і мірныя мерапрыемствы па зборы подпісаў у мітынгі крыкамі і гармідарам».

Святлана Ціханоўская

Святлана Ціханоўская

У 16.00 31 траўня ў Телеграм-канале «Краіна для жыцця» апублікаваны афіцыйны зварот патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Зварот звязаны з затрыманнямі сябраў ініцыятыўнай групы Ціханоўскай, якія адбываюцца з самай раніцы.
«Я звяртаюся да ўсіх МІРНЫХ людзей, якія прыходзяць на законныя пікеты сябраў маёй ініцыятыўнай групы, каб паставіць подпіс за вылучэнне мяне ў кандыдаты ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.
Сардэчна дзякую вам, сябры, за падтрымку і цярплівае чаканне ў кіламетровых чэргах.
Я катэгарычна асуджаю любыя спробы з боку правакатараў ператварыць законныя і мірныя мерапрыемствы па зборы подпісаў у мітынгі крыкамі і гармідару, заклікамі да агрэсіі і гвалту і бойкамі!», — гаворыцца ў заяве.
Нагадаем, сваю кандыдатуру Святлана Ціханоўская вылучыла пасля таго, як Цэнтрвыбаркам адмовіў у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты яе мужа, вядомага блогера Сяргея Ціханоўскага. Тады Святлана падала дакументы на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы і паспяхова яе прайшла.
b-g.by