Пасля сутак на волю выходзяць музыкі
Сёння пасля сутак адміністрацыйнага арышту выходзяць на волю музыкі.

Павел Аракелян, архіўнае фота
На волю выйшаў Павел Аракелян, які адбываў адміністрацыйны арышт у 15 сутак. Яго затрымалі 7 лістапада пасля дваровага канцэрта ў мінскім мікрараёне Малінаўка. Пазней Паўла перавялі ў Магілёў.
На волі вітаюць музыку Андруся Такінданга. Ён таксама быў затрыманы два тыдні таму падчас дваровага канцэрту. Такінданг адбываў арышт на Акрэсціна.


Фота Еўрарадыё

У Магілёве вызвалены Леанід Паўлёнак, лідар гурта "Нагуаль". Фота Еўрарадыё