З магілёўскага ізалятара выходзяць на свабоду 120 затрыманых у Мінску на пратэстах

У Магілёве сёння, 23 лістапада, з ізалятара часовага ўтрымання на свабоду павінны выйсці 120 чалавек. Усе яны былі затрыманыя на акцыях пратэсту ў Мінску і адбылі тэрмін арышту па рашэнні суда.

izolyator_mogilev_vypuskayut_minchan_23112020_4.jpg

Затрыманых на пратэстах у Мінску даставілі ў магілёўскі ізалятар часовага ўтрымання з ІЧУ Жодзіна ў некалькі этапаў. Прывезлі на аўтазаках, першых — у суботу, 14 лістапада. У чацвер, 19 лістапада, іх родныя ў першы і адзіны раз змаглі аддаць перадачу — зараз у ізалятары іх прымаюць раз на тыдзень.
Зрабіць усё правільна і хутка родным дапамагалі валанцёры. Сёння — таксама. Каб не ствараць шум і вялікай колькасці людзей каля рэжымных аб'ектаў, працэс арганізаваны так: сваякі, якія прыехалі на машынах, чакаюць выхаду блізкіх на вялікай паркоўцы на вялікай адлегласці ад ізалятара. Калі з ІЧУ выпускаюць чалавека, валанцёры паведамляюць родным па тэлефоне, тыя пад'язджаюць, забіраюць сваяка і хутка з'язджаюць. Адзіная паркоўка непасрэдна каля турмы і ізалятара перакрытая — тут дзяжурыць экіпаж ДАІ.
Некаторым прыходзіцца крыху пачакаць прыезду сваякоў, і пакуль яны чакаюць, іх пояць гарачай гарбатай. Калі сваякі па нейкай прычыне не змаглі забраць таго, хто выйшаў на волю, ім дапамагаюць дабрацца да дома валанцёры і проста неабыякавыя людзі.


Усяго, па некаторых дадзеных, з жодзінскага ізалятара ў Магілёў былі дастаўлены больш за 200 чалавек. Першых з іх пачалі выпускаць яшчэ на мінулым тыдні па заканчэнні тэрміну адміністрацыйнага арышту. Сёння, 23 лістапада, на свабоду павінна выйсці большая частка затрыманых на акцыях пратэсту ў Мінску.
tut.by