Паспейце зрабіць сюрпрыз незнаёмцу!
Больш за 200 чалавек адначасова абмяняліся падарункамі ў гандлёвым цэнтры Galleria Minsk.
![img_8669_logo.jpg img_8669_logo.jpg](/img/v1/images/img_8669_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
21 снежня ў Мінску прайшоў навагодні флэшмоб у рамках гіфткросінга, арганізаванага ТМ "Баржомі". Больш за 100 пар незнаёмых раней людзей адначасова, пад бой курантаў, абмяняліся падарункамі і ... пазнаёміліся.
![img_8788_logo.jpg img_8788_logo.jpg](/img/v1/images/img_8788_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Свята адбылося ў пункце гіфткросінга "Баржомі", які працуе ўжо два тыдні ў холе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Galleria Minsk. Прынцып працы пункта заснаваны на вядомай гульні "таемны Санта", калі незнаёмыя паміж сабой людзі абменьваюцца сімвалічнымі падарункамі пад Новы год.
![img_8662_logo.jpg img_8662_logo.jpg](/img/v1/images/img_8662_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Арганізатары прапанавалі ўсім мінчанам зарэгістравацца на адмысловым сайце плюсодин.бел, які шляхам нескладанага апытання падабраў ім максімальна прыдатнага атрымальніка падарункаў. І затым, 21 снежня, развіртуалізавацца са сваім "таемным Сантам", асабіста ўручыўшы яму ці ёй падарунак і атрымаўшы прыемны сюрпрыз наўзамен.
![img_8778_logo.jpg img_8778_logo.jpg](/img/v1/images/img_8778_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
— Мяняцца падарункамі і атрымліваць ад гэтага задавальненне можна не толькі ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня, таму мы запусцілі абмен загадзя. Мы хацелі нагадаць пра тое, як важна ў снежаньскіх перадсвяточных клопатах знайсці час і магчымасць для асалоды імгненнем, атрымліваць нечаканыя сюрпрызы або самім дарыць камусьці радасць. І нам прыемна, што "Баржомі" натхніў мінчан падтрымаць гэтую ідэю: за ўвесь час сюрпрыз адзін аднаму зрабілі амаль тысяча чалавек! У тым ліку — і вядомыя беларусы: дызайнеры, блогеры, прадстаўнікі індустрыі прыгажосці і нават хакеісты з "Дынама-Мінск"! Такая папулярнасць пункта абмену падарункамі стала для нас саміх прыемнай нечаканасцю і, не выключана, наша ініцыятыва пасля ператворыцца ў сапраўдны рух, — прызнаўся Дзяніс Крупец, арганізатар, прадстаўнік ТМ "Баржомі".
Пасля
масавага абмену падарункамі гіфткросінг "Баржомі" працягне працу ў
штатным рэжыме ў холе ў ТРЦ Galleria Minsk. Пакінуць
сувенір, а наўзамен атрымаць нешта прыемнае для сябе можна да 24 снежня ўключна
з 16:00 да 20:00.
Фота Аляксандры Сергеевіч