Пастар Ганчарэнка: Ваша жніво саспела. Наш кароўнік стане для вас фатальным!

Мінская поўнаевангельская царква «Новае жыццё», пазбаўленая памяшкання восенню мінулага года, атрымала цягам апошняга тыдня два лісты ад улад: з адміністрацыі сталічнага Маскоўскага раёна і з Мінгарвыканкама.

honczarenko_1.jpg


У першым лісце паведамляецца, што правядзенне набажэнстваў на адкрытай пляцоўцы з'яўляецца масавым мерапрыемствам, на якое неабходны дазвол улад.

pervoe_otdelnoe_pismo_1_768x924.jpg


У другім лісце вернікам паведамляюць, што будынак царквы на Кавалёва, 72, згодна з дэталёвым планам рэканструкцыі Сухарава, у будучыні падлягае зносу.
Таксама ў гэтым лісце нагадваюць аб запазычанасці па зямельным падатку, выстаўленай ЖРЭА, хоць надзелы зямлі, якія належаць царкоўным супольнасцям, ад выплаты такога падатку вызваленыя.

pismo_1_699x1024.jpg

pismo1_1_682x1024.jpg


8 жніўня вернікі зноў сабраліся на нядзельнае служэнне на паркоўцы. Пастар Вячаслаў Ганчарэнка прапаведаваў аб Божай справядлівасці.
«Я выявіў, што справядлівасць стала рэдкай птушкай у нашых краях. І самая вялікая прага ў нашым грамадстве, дзе пануе беззаконне, — гэта прага справядлівасці. Пра гэта гаварыў Ісус: "Дабрашчасныя тыя, хто прагне праўды, бо яны насыцяцца". Я бачу, як многія людзі становяцца галоднымі ў гэтым сэнсе — іх прага справядлівасці расце разам з тым, як памнажаецца беззаконне», — разважаў пастар.
«Я хачу сказаць прарочае слова для ўсіх беззаконнікаў гэтай зямлі. Бог аддасць вам тым, што вы здзяйснялі супраць людзей. Вы не ўцячэце, і не будзе такога месца, дзе вы зможаце схавацца, Бог знойдзе вас. Ваша жніво ўжо саспела. Сёння Бог даў ураду вельмі шмат. Яны валодаюць практычна ўсёй краінай, у іх ёсць тысяча будынкаў. Але ім спатрэбіўся наш кароўнік? Ён стане для іх фатальным! Таму што ёсць Божая справядлівасць».
Паводле krynica.info