Пашкоджанні спарткомплексу «Дынама» ад выбуховай хвалі: упалі свяцільнікі, разбітае 51 вакно
Кніжны кірмаш, які быў запланаваны на пятніцу, адмянілі, паведамляе belsat.eu.
Пасля ўчорашняга выбуху падчас салюту, моцна пацярпеў будынак спартовага комплексу «Дынама». Паводле намесніка старшыні комплексу «Дынама» Сяргея Сулімы, рамонт будынку прыкладна ацэньваецца ў 25 тысячаў долараў. Разбіты 22 вялікіх вакна і 29 маленькіх.
На заўтра, пятніцу, 5 ліпеня, у будынку планаваўся кніжны кірмаш – ён адменены. Таксама ад выбуховай хвалі ўпалі свяцільнікі ўнутры будынку.
Тэрыторыя каля месца здарэння і пашкоджаных будынкаў ачэпленая. Фота: belsat.eu
У жылым доме на Чарвякова, 4 выбуховай хваляй выбіла 10 вокнаў у чатырох кватэра – інфармацыю пра гэта прадставіў дырэктар ЖЭСу №2 Алег Курчэўскі.