Патрабуй ужываць беларускую мову ў Нацыянальным аэрапорце!

На сайце petitions.by з'явілася петыцыя «За выкарыстанне беларускай мовы на шыльдах Нацыянальнага аэрапорта». 

aeroport_minsk_1.jpg


Увосень 2017 года інфармацыя на шыльдах і табло Нацыянальнага аэрапорта пачала дублявацца на кітайскай мове. Дагэтуль яна змяшчалася на рускай і англійскай. Беларускую мову кіраўніцтва порта дадаваць не збіраецца, матывуючы гэта надуманымі нагодамі. Гэта адбываецца, нягледзячы на неаднаразовыя папярэднія звароты грамадзян.

З гэтай нагоды намеснік старшыні ТБМ Дзяніс Тушынскі стварыў петыцыю “За выкарыстанне беларускай мовы на шыльдах Нацыянальнага аэрапорта”.
Калі ў ранейшых петыцыях проста заклікалі і прасілі, апелюючы да патрыятызму, маральнасці і здаровага сэнсу, то зараз зварот абгрунтоўваецца супярэчнасцю пазіцыі кіраўніцтва аэрапорта дзейнаму заканадаўству.
Менш, чым праз месяц яна будзе накіравана адрасату.