ПАТРЭБНА ДАПАМОГА! Шчанё закідваюць камянямі і травяць сабакамі!

Да прыпынку грамадскага транспарту ў Бараўлянах прыбілася шчанё — прыгожая шасцімесячная дзяўчынка з разумнымі карымі вочкамі і вясёлай пасмешкай. Яна вельмі радуецца людзям і так да іх ласціцца... А людзі — кідаюць у яе камяні.



shcanio.jpg

Нарэшце знайшлася жанчына, якая пашкадавала маляня і часова прывяла да сяба на двор. Але ў жанчыны ёсць свае некалькі сабак і доўга трымаць дзяўчынку яна не можа. Да таго ж участак, дзе стаіць дом жанчыны, не мае агароджы, і сабака ўвесь час заходзіць у госці да суседзяў. А суседзі пры першай жа магчымасці кідаюць у жывёлінку камянямі, заганяюць у кут і б'юць палкамі, а яшчэ натраўліваюць сваіх сабакаў. Дзяўчынку ўжо не адзін раз пакусалі...

shchanjo_2.jpg

Шчанё вельмі ласкавае, актыўнае і няшчаснае. Ёй так патрэбны хаця б часовы дом, бо кожны дзень існуе верагоднасць, што гэтую прыгажосць ці заб'юць людзі, ці загрызуць сабакі.

shchanjo_3.jpg

Дайце гэтаму цуду шанец! Няхай яна жыве! Дах над галавой, міска з ежай і вадой ды крыху ласкі — гэта ўсё, што трэба гэтым прыгожым вочкам. Пазваніце зараз 8 029 13 99 123. Магчыма калісьці гэта вам залічыцца...

Падрабязней пра шчанё можна пачытаць тут.

shchanjo_4.jpg