Павал Севярынец і Вольга Шылак пабраліся шлюбам

Адзін з лідараў дэмакратычнай супольнасці Павал Севярынец узяў шлюб з Вольгай Шылак. Цырымонія адбылася 11 студзеня ў Касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску. 



e5637fa9_a7a3_4dd1_8fba_c090a7ffc538_w640_r1_s_1_.jpg

Севярынец і Шылак пазнаёміліся пяць гадоў таму. Вольга навучалася на філфаку БДУ, выкладае беларускую і польскія мовы. Павал на апошніх выбарах быў начальнікам штабу экс-кандыдата Віталя Рымашэўскага, затрыманы і змешчаны ў СІЗА КДБ. У траўні 2011 г. Быў асуджаны і адпраўлены на «хімію»
Вянчанне Паўла Севярынца і Вольгі Шылак адбываецца ў Мінску. Маладыя вянчаюцца ў Катэдральным касцёле на Плошчы Свабоды. У святочнай імшы ўзялі ўдзел каля 70 чалавек.
 
www.svaboda.org