Павел Вінаградаў распачаў відэаблог «з турэмнай кулінарыяй і цікавымі людзьмі»
У першы выпуск «Кухні ўзмоцненага рэжыму» Павел Вінаградаў запрасіў лідара «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча, з якім зрабіў турэмны торт з садавіны ды згушчанага малака.

У перапынках вядоўца з госцем абмеркавалі апошнія навіны ды запрасілі ўсіх ахвочых далучыцца да сённяшняй акцыі на Кастрычніцкай плошчы, прысвечанай 25-годзю надання «Пагоні» і бел-чырвона-беламу сцягу статусу дзяржаўных сімвалаў. Пікет пачнецца а 19:00. Плануецца, што на ім раздадуць два кіламетры стужкі з нацыянальнай сімволікай.
Раней Павел Вінаградаў прыдумаў барбер-шоп «15 содняў», дзе ўжо падстрыг Антона Матольку, Аляксандра Фядуту, Алеся Лагвінца ды шэраг іншых вядомых асобаў.
belsat.eu