У Мінску адсвяткавалі Дзень сцяга і герба (фота, відэа)

У Мінску адбылася акцыя «Праспект нацыянальнага сцяга», прысвечаная 25-годдзю прыняцца бел-чырвона-белага сцяга і герба «Пагоня» ў якасці дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь.

unnamed_10_logo.jpg


На Кастрычніцкай плошчы людзі пачалі збірацца а 19 гадзіне. Пасля чаго расцягнуліся  ланцужком уздоўж праспекта Незалежнасці.  

unnamed__2__2_logo.jpg


Да аднаго з удзельнікаў акцыі падыйшла жанчына і спытала, чаму ўсе сабраліся. А пасля таго, як ёй растлумачылі, узгадала:
—Так, гэта ўжо 25 гадоў прайшло. А, здаецца, зусім нядаўна было. Я памятаю, як Пазьняка выбіралі. Я тады была ў Юрмалы і галасавала ў амбасадзе.


Калі акцыя завяршылася, Зміцер Дашкевіч падзякаваў і павіншаваў усіх са святам. Таксама, ён абвясціў пра пачатак збору подпісаў за ўнясенне бел-чырвона-белага сцяга ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.