Павел Вінаградаў асуджаны на 15 сутак

Затрыманы ў Мінску лідар моладзевага крыла грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Павел Вінаградаў асуджаны судом Савецкага раёна сталіцы да 15 сутак арышту.



vinahradau.jpg

Як паведаміла БелаПАН жонка актывіста Святлана Вінаградава, ён прызнаны вінаватым па артыкуле 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства або пікетавання) .
Такое рашэнне вынес суддзя Кірыл Палулех.
Бацьку Паўла Вінаградава, затрыманага разам з ім, мяркуючы па ўсім, судзіць не будуць і адпусцяць. «Прынамсі, са слоў міліцыі», — сказала Святлана Вінаградава.
belapan.by