Пажар у Будслаўскім касцёле патушылі, дах гарэў адкрытым полымем і абваліўся (фота, відэа)
11 мая ў раніцу загарэўся касцёл у Будславе (касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі), у якім знаходзіцца адна з найважнейшых святынь Беларусі — Будслаўскі абраз Маці Божай, адзін з найбольш шануемых каталіцкіх абразоў.

Відавочцы
паведамляюць, што касцёл гарэў вельмі моцна, гарэў дах і святыня з’яўляецца пад
пагрозай затаплення. На месца прыехалі пажарныя разлікі, прыхаджане дапамагаюць
ратаваць убранне касцёла, у тым ліку галоўную святыню, сам абраз, які
своечасова атрымалася вынесці. Але дах касцёла ўратаваць ужо наўрад ці
атрымаецца. Вельмі хутка пажар дасягнуў такой моцы, што немагчыма было зайсці
ўнутр, і пажарным даводзілася змагацца з наступствамі ўжо з драбінаў.

Пазней паступілі паведамленні, што дах касацёла гарыць адкрытым полымем і часткова ўжо выгарэў. Аб гэтым распавёў catholic.by. Супрацоўнікі МНС працягваюць змагацца са стыхіяй.
З цягам часу касцёл удалося патушыць. Галоўнае наступства пажару — дах выгарэў і абваліўся.
У 1996 годзе Папа
Рымскі Ян Павел II абвясціў ікону патронкай Беларусі. З 1992 года Будслаў
з’яўляецца месцам масавага паломніцтва да цудатворнай іконы Маці Божай
Будслаўскай. 2 ліпеня 1998 года цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай быў
каранаваны папскімі каронамі, каранацыю здзейсніў першы беларускі кардынал
Казімір Свёнтак. У сваім казанні ён абвясціў Маці Божаю Будслаўскую заступніцай
і царыцай Беларусі, а будслаўскі касцёл — нацыянальным санктуарыем.


Каля 10-й гадзіны дах над цэнтральнай навай касцёла быў цалкам знішчаны агнём і абрынуўся. Упаў і адзін з жырандоляў.
