Як дапамагчы ў аднаўленні касцёла ў Будславе? Можна ахвяраваць грошы на добрую справу
Збор ахвяраванняў адкрыты на сайце парафіі.
Сёння ад самага ранку і амаль да поўдня гарэў славутя касцёл у Будславе — хрысціянская святыня Беларусі. У выніку пажару абваліўся дах, на гэты час стыхія ўтаймаваная. На шчасце, асноўныя каштоўнасці людзі паспелі вынесці з касцёлу.Тым не менш на аднаўленне храма патрэбны немалыя сродкі. На сайце парафіі працуе механізм збора грошай — ахвяраваць можна па спасылцы, дзе ў наянасці ўсе патрэбныя інструкцыі.
Ёсць і іншы шлях. Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў сувязі з пажарам у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай звярнулася да вернікаў праз тэлеграм-канал «Хрысціянская візія» і таксама просіць паўдзельнічаць у аднаўленні касцёла.
«Мы, каталіцкія біскупы Беларусі, заклікаем усіх вернікаў малітвай і пасільнай дапамогай разам далучыцца да справы аднаўлення святыні ў Будславе, пабудаванай нашымі продкамі з вялікай любоўю да Бога і Яго Найсвяцейшай Маці», — гаворыцца ў прамове.
Дапамагчы ў рэстаўрацыі можна, выкарыстаўшы наступныя рэквізіты:
р/с BY12BAPB30153404200100000000
ОАО «Белагропромбанк», г. Минск
код банка BAPBBY2X
УНП 600195666