«Пазіцыянавала сябе як жонка палітвязня».Справу Дар'і Лосік перадалі ў суд

Пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу па абвінавачанні Дар'і Лосік у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці».

photo_2022_12_06_12_13_35.jpg

Паводле матэрыялаў справы Дар'я Лосік дала інтэрв'ю «экстрэмісцкаму фармаванню» «Б*лсат», «у якім пазіцыянавала сябе як жонку палітвязня».

«Яна дала асабістую негатыўную адзнаку дзяржаўным органам, да кампетэнцыі якіх аднесена ажыццяўленне крымінальнага пераследу і правасуддзя. Пры гэтым паведаміла, што яе муж не здзяйсняў крымінальных дзеянняў і асуджаны незаконна. Заклікала сваякоў іншых асуджаных узяць з яе прыклад», — гаворыцца ў паведамленні.

Чаму гэта падаецца як злачынства, не ўдакладняецца. Бо кожны мае права на меркаванне, у тым ліку крытычнае, і дзяржаўныя органы тут не Рымскі прастол, пра што кажа нават лукашэнкаўская Канстытуцыя.

Праваабаронцы нагадваюць, што Дар‘ю Лосік, жонку палітвязня Ігара Лосіка, затрымалі 18 кастрычніка. Дачка Ігара і Дар'і цяпер знаходзіцца ў бабулі з дзядулем.