ПЦ “Вясна” працягвае сваю дзейнасць. Новы нумар гарачай лініі

Нягледзячы на канфіскацыю офіса, праваабарончы цэнтар “Вясна" працягвае сваю працу.



viasnalogo.jpg

Ні адзін з напрамкаў дзейнасьці праваабаронцаў ня згорнуты. “Вясна" працягвае адстойваць каштоўнасці правоў чалавека, змагацца за іх выкананне беларускімі ўладамі, інфармаваць беларускае грамадcтва і міжнародную супольнасць аб рэальным стане з правамі чалавека ў Беларусі.
Каб атрымаць дапамогу і падтрымку “вясноўцаў" , можна тэлефанаваць на новы нумар гарачай лініі “Вясны": +37529 841 39 81
Паводле spring96.org