Пецярых сяброў з Ваўкавыска пакаралі за «Пагоню» і ўлёткі пра чальцоў выбаркама
Суд Ваўкавыскага раёна скончыў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні адразу да пецярых жыхароў гарадскога пасёлка Краснасельскі, якіх абвінавачвалі ў апаганьванні будынкаў і паклёпе на чальцоў выбаркама.
![kraska.jpg kraska.jpg](/img/v1/images/kraska.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На лаве падсудных аказаліся Ігар Вераціла, Віталь Седляр, Сяргей Капліч, Алег Касіла і Андрэй Папо, паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на «Вясну».
Згодна з
матэрыяламі следства, яны намалявалі «Пагоню» на пад'ездах 18 дамоў, сцяне
мясцовай паліклінікі, тарцах «Еўраопта» і атэлье па рамонце абутку, а таксама
распаўсюдзілі «ўлёткі з паклёпам у дачыненні да 17 членаў выбарчых камісій у г.
п. Краснасельскі».
Сяргею Каплічу і
Алегу Касілу прысудзілі 2 гады і 2 месяцы «хатняй хіміі», Віталю Седляру — 1,5
года «хатняй хіміі», а Ігара Верацілу і Андрэя Папо аштрафавалі на 80 базавых
велічынь кожнага.