У Калінкавічах дэфектолага дзіцячага садка аштрафавалі за падпіску на «экстрэмісцкі» тэлеканал
Дэфектолага дзіцячага сада ў Калінкавічах Вікторыю Яшчанку аштрафавалі за падпіску ў сацсетках на тэлеканал «Б**сат». Яго беларускія ўлады аб'явілі «экстрэмісцкім фарміраваннем».
Пратакол склалі па рапарце маёра крымінальнага вышуку,
паведамляе «Палеская вясна». У дакуменце гаворыцца: «Яшчанка, якая неаднаразова
брала ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах у жніўні 2020-га, на
сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Instagram утрымлівае падпіску на групу
тэлеканала «Б**сат».
Дзяўчыну прызналі вінаватай за «захоўванне
інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці».
Яе аштрафавалі на 580 рублёў з канфіскацыяй тэлефона, які палічылі «сродкам здзяйснення правапарушэння».
Паводле «Еўрарадыё».