Пенсіянеркі не даюць камунальнікам спілаваць 300-гадовыя дубы. Абноўлена: спілавалі з дапамогай АМАПу

Зранку 22 снежня да сельскіх могілак у вёсцы Ахова прыехала аўтавышка. Напярэдадні камунальнікі спілавалі тут стогадовы дуб. Але засталіся яшчэ два, узрост якіх — каля 300 гадоў, піша «Еўрарадыё».

babushki_duby_ohovo.jpg

Як у вёсцы Ахова на Піншчыне мясцовыя жыхары падняліся на абарону 300-гадовых дубоў, распавядае media-polesye.by.
Зранку 22 снежня да сельскіх могілак прыехала аўтавышка. Напярэдадні камунальнікі спілавалі тут стогадовы дуб. Але засталіся яшчэ два, узрост якіх — каля 300 гадоў.
Перад тым у доме культуры супрацоўнікі райвыканкама правялі сустрэчу з вяскоўцамі. Чыноўнікі паведамілі, што гэтыя дрэвы вырашана "выдаліць".

babushki2_ohovo.jpg


kommunalniki.jpg

Аднак вяскоўцы палічылі рашэнне незаконным і пачалі абскарджваць яго ў вышэйшых органах улады. Пакуль іх скаргі разглядаюць, каля брамы могілак сабраліся мясцовыя жыхары. Пенсіянеркі заяўляюць, што не пусцяць рабочых на тэрыторыю могілак. Яны затэлефанавалі ў Адміністрацыю прэзідэнта з просьбай аб падтрымцы.
Але ў якасці падтрымкі на могілкі прыехаў АМАП і затрымаў дырэктара Дома культуры, які збіраў подпісы за захаванне векавых дрэў. Пасля затрыманняў камунальнікі спілавалі тыя дубы, якія абаранялі мясцовыя жыхары.