Пенсіянерку арыштавалі на 15 сутак за БЧБ-сэрцайкі

23 чэрвеня а 7 раніцы ў дзверы да 59-гадовай пенсіянеркі Наталлі Хоміч пагрукаліся супрацоўнікі міліцыі.

download__1__53.jpg

Прычына – тры БЧБ-сэрцайкі на акне. Агляд у кватэры Наталлі доўжыўся каля трох гадзін, падчас якога канфіскавалі ўсю тэхніку і папяровыя сэрцайкі. У Маскоўскім РУУСе на яе склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП, палічыўшы сэрцайкі на акне несанкцыянаваным пікетаваннем.
Першы раз справу Хоміч у Маскоўскім судзе разглядзела суддзя Лідзія Целіца, але яна вырашыла вярнуць справу жанчыны «на дапрацоўку». Потым справу Наталлі накіравалі суддзі Сяргею Кацару. Негледзячы на тое, што паказанні міліцыянта на суддзе адрозніваліся ад тых, што ён напісаў у рапарце, суддзя Кацар пастанавіў арыштаваць пенсіянерку на 15 сутак.