Пенсіянеры зноў выйшлі на акцыю пратэсту ў Мінску
Мінскія пенсіянеры працягнулі традыцыю выходзіць на акцыі пратэсту па панядзелках.

Апошнія некалькі разоў пенсіянеры змянілі традыцыйнае месца збору — плошча Незалежнасці, — і збіраліся ў розных месцах: каля ўнівермага «Беларусь», каля Камароўскага рынку, каля рынку «Заходні». Сёння яны сталі ў ланцуг салідарнасці каля ГЦ «Дана Мол», перадае Reform.by.