У Гомелі склалі пратакол за несанкцыянаваны пікет з-за злепленага снегавіка
Снегавік, злеплены ў Гомелі, стаў прычынай міліцэйскага пратаколу, напісаў у Фэйсбуку мясцовы праваабаронца Леанід Судаленка.

На фота, якое ён апублікаваў, бачна, што ў снегавіка чырвоны шалік, а знізу зроблены надпіс «Жыве Беларусь», перадае Еўрарадыё.
«У Гомелі склалі пратакол за несанкцыянаваны пікет, і будзе суд вось за гэтага снегавіка. Першы працоўны дзень НГ пачынаецца прыблізна так: жыў, не тужыў мужычак, ды зляпіў ён снегавічок!» — напісаў Судаленка.
Нагадаем, што на беларускіх афіцыйных тэлеканалах лозунг «Жыве Беларусь!» прыраўноўваюць да нацысцкага. А вывешаны ў акне нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг міліцыя лічыць пікетам і штрафуе за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.