Пераслед АГП. Супраць яшчэ аднаго сябра партыі распачалі крымінальную справу
Праваабаронцам стала вядома, што пасля 15 сутак арышту на волю не выйшаў 29-гадовы сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Артур Смалякоў.

Яму інкрымінаваны
арт 342 КК (актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі
парадак).
Нагадаем, што 27 ліпеня былі затрыманыя яшчэ тры сябра АГП. Гэта старшыня партыі Мікалай Казлоў, актывістка Антаніна Кавалёва і кіраўніца мінскай гарадской арганізацыі
АГП Аксана Аляксеева.
Мікалаю Казлову выставілі абвінавачванне па тым жа «народным» артыкуле 342.