Перастаў адкрывацца сайт анлайн-гіпермаркета 21vek

Сайт не адкрываецца ні ў Беларусі, ні за мяжой, паведамляе тэлеграм-канал Антона Матолькі.

21vek._fota_dzijany_seradzjuk__novy_czas_logo.jpg

Пакуль інфармацыі пра прычыны блакіроўкі сайта няма. У кампаніі кажуць пра магчымую DDOS-атаку.
Нагадаем, 22 чэрвеня ў буйнейшую інтрнэт-краму Беларусі «21vek» прыйшлі сілавікі з Дэпартамента фінансавых расследаванняў. Яе заснавальніка Паўла Матусевіча затрымалі. 
«21 век» была заснаваная ў сярэдзіне 2000-х трыма студэнтамі-юрыстамі: Сяргеем Вайніловічам, Іванам Плюгачовым і Паўлам Матусевічам. У 2017-м 40% бізнесу набыў інвестыцыйны фонд «Зубр Капітал».
Доля «21 века» на рынку інтэрнэт-гандлю Беларусі летась складала не менш за 37% — паводле ацэнкі deal.by. Абарот перавышаў $310 мільёнаў.
У першым квартале 2021 года было выканана 945 тысяч замоў.