Ператрус у кандыдата гістарычных навук Аляксандра Агеева
Да былога выкладчыка МДУ ім. Куляшова, кандыдата гістарычных навук Аляксандра Агеева прыйшлі з ператрусам.
Раней Агеева прымусілі звольніцца з ВНУ праз грамадзянскую пазіцыю, паведамляе «Будзьма».
Аляксандр Агееў вядомы таксама ініцыявывай беларусізацыі прыпынкаў грамадскага транспарту ў Магілёве, актыўна спрычыніўся да збору сродкаў на стварэнне ды ўсталяванне памятнай дошкі Валянціну Ермаловічу, а таксама ўдзельнічаў у іншых праектах і арганізацыях, якія спрыяюць грамадзянскай самаарганізацыі.