Вядомы выкладчык пра таленавітую моладзь: амаль ніхто не задумваецца, каб застацца зараз тут

Выкладчык астраноміі і фізікі Віктар Малышчыц напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку пра школьнікаў, якія лепш ведаюць умовы паступлення ў польскія і расійскія ВНУ, чым у беларускія, а таксама падтрымаў прафесара кафедры вышэйшай матэматыкі БДУ, якую звальняюць за прынцыповую пазіцыю.

_szljah___daroha___belarus___fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas___1__logo.jpg

— Вучні на памяць ведаюць графік алімпіяд расійскага «Россотрудничества», ведаюць акалічнасці паступлення і навучання ў Польшчы, вучаць чэшскую мову і пішуць матывацыйныя лісты ў амерыканскія ВНУ. Амаль ніхто з іх нават не задумваецца, каб застацца зараз тут. Мяне заўсёды крыху расстройвала, што выпускнікі, якія добра ведаюць фізіку, чамусьці замест фізфака БДУ рвуцца ў маскоўскі МФТІ. Сам я скончыў фізфак 15 гадоў таму і заўсёды ганарыўся сваім факультэтам і яго выкладчыкамі.

Я быў вельмі рады, калі два гады таму адна мая вучаніца паступіла на наш фізфак. Але калі мы ўбачыліся праз пару месяцаў, то ў яе вачах нешта зусім не было энтузіязму. Я пачаў пералічваць тых выкладчыкаў, ад якіх сам быў у захапленні — аказалася, што з іх не засталося амаль нікога: 15 год моцна састарылі іх, прымусіўшы адправіцца на пенсію.

Адной з тых нямногіх, каго я паспеў застаць, з’яўляецца Наталля Абрашына-Жадаева — прафесар і доктар навук. Яна бездакорна чытала нам некалькі матэматычных курсаў і, без сумневаў, з’яўлялася адной з тых, на кім трымаецца і кім павінен ганарыцца факультэт.

Паводле dev.by