Ператрус у офісе Свабоднага прафсаюза ў Полацку

Падстава ператрусу — праверка датычнасьці арганізацыі да ... рабаўніцтва банка.

peratrus_2.jpg

Увечары 24 сакавіка ў офісе Свабоднага прафсаюза на "Полацкшкловалакно" адбываецца ператрус. Пра гэта ў Facebook піша прафсаюзны дзеяч Аляксандр Ярашук. Падстава ператрусу — праверка датычнасьці арганізацыі да ... рабаўніцтва банка. У офіс з ордэрам, падпісаным пракурорам горада, прыйшлі міліцыянты.

Нібыта у Віктара Стукава знаходзяцца скрадзеныя рэчы. Так як ён з'яўляецца арандатарам памяшкання у якім знаходзіцца офіс прафсаюза, то у гэтым памяшканні яны шукаюць скрадзеныя рэчы.

Паводле spring96.org