Першы мастацкі фільм на беларускай мове пра сучасную Беларусь, зняты за мяжою, практычна гатовы.
22 траўня стужка будзе прэзентаваная на кінакірмашы ў Канах.
Здымкі фільму адбываліся ў атмасферы сакрэтнасці, і толькі некаторыя дэталі траплялі ў сеціва. Гэтак, было вядома, што бюджэт кінакарціны складае 1 млн долараў, стужка створаная на падставе
біяграфіі моладзевага актывіста Франака Вячоркі.
Урэшце бюджэт быў павялічаны амаль удвая – да 1 900 000 долараў, што і так параўнальна невялікая сума. А сюжэт выглядае прыкладна так…

Беларусь застаецца пад уладаю дыктатуры Лукашэнкі цягам пятнаццаці гадоў. Мірон, малады рок-музыка, не цікавіцца палітыкаю. Ён думае, што ягоныя сябры з дэмакратычнай апазіцыі – гэта група
ідэалістаў. Чарговы канцэрт ягонага гурта ператвараецца ў палітычную акцыю, а музыку сілком адпраўляюць у войска ў якасці пакарання. Там Мірон праходзіць праз выпрабаванні ды робіцца іншым
чалавекам.
Стужку, у якой граюць вядомыя беларускія акторы і музыкі, у тым ліку вядомы рэпер Vinsent, а таксама Анатоль Кот, Раман Падаляка і Аляксандр Малчанаў, знялі за межамі Беларусі. У
галоўнай ролі – Vinsent, ягоны герой – Мірон Захарка, лідар рок-гурта “Форца. Песні для фільму напісаў Лявон Вольскі.
Першы відэасюжэт пра фільм на сайце "Белсату".