Першы сезон

У Барысаве завяршыліся здымкі першага сезона (12 серый) тэлевізійнага шматсерыйнага фільма “Школа, створанага на базе мясцовай тэлекампаніі “Скіф у
рамках “Міжнароднага сацыяльна-культурнага праекта па развіццю рэгіянальнага тэлебачання “Школа.




Праца над кінастужкай пачалася яшчэ летам 2008 года. У красавіку 2009 года тэлекампанія “Скіф ажыццявіла здымкі чатырох серый, а з 15 сакавіка па 31 ліпеня гэтага года яшчэ
васьмі.



У Барысаве завяршыліся здымкі першага сезона (12 серый) тэлевізійнага шматсерыйнага фільма “Школа, створанага на базе мясцовай тэлекампаніі “Скіф у рамках “Міжнароднага сацыяльна-культурнага праекта па развіццю рэгіянальнага тэлебачання “Школа.

Праца над кінастужкай пачалася яшчэ летам 2008 года. У красавіку 2009 года тэлекампанія “Скіф ажыццявіла здымкі чатырох серый, а з 15 сакавіка па 31 ліпеня гэтага года яшчэ васьмі.

Падзеі фільма адбываюцца дзесьці на постсавецкай прасторы ў невялікім гарадку Запольску. У цэнтры ўвагі — школа, галоўныя героі — старшакласнікі. Гісторыя пра каханне, сяброўства, патрыятызм, асэнсаванне сябе і свайго месца ў гэтым складаным свеце.

Амаль усе ролі выконваюць акцёры барысаўскіх аматарскіх тэатраў “Трыумф, “Відарыс і “Людзі добрыя. Ролю начальніка міліцыі Запольска — заслужаны артыст Беларусі Сяргей Журавель, супрацоўніка спецслужбы — акцёр Сяргей Шароў. Фільм здымалі прафесійныя аператары: Вячаслаў Макар’еў (Расія), Андрыс Прыедзіціс (Латвія), Андрэй Васкрасенскі і Аляксандр Мароз (Беларусь). Рэжысёры серыяла — Сяргей Сергіенка і Кацярына Янушэўская. Сцэнарысты — Ганна Авота, Сяргей Сергіенка і Кацярына Янушэўская, мастак-пастаноўшчык — Ігар Куніцкі. Навучэнне па грыме і візажу праводзілі мастакі па грыму кінастудыі “Беларусьфільм пад кіраўніцтвам Людмілы Сярогінай. Прадзюсеры фільма — Сяргей Кузёменскі і Наталля Голава. Як і ў любым кіно, у гэтым серыяле ёсць музыка. Яе аўтары — беларускія, латвійскія, ізраільскія і англійскія кампазітары.

Прэзентацыя першага сезона тэлевізійнага шматсерыйнага фільма “Школа плануецца восенню на беларускіх рэгіянальных тэлеканалах, а таксама на лакальным тэлебачанні ў Расійскай Федэрацыі і Украіне.


 

Сяргей Іваннікаў

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: