Першамайскія акцыі анархістаў па ўсёй Беларусі
1 мая анархісты зладзілі акцыі па ўсёй краіна. Яны таксама заклікалі беларусаў да страйку, бо гэта «спосаб барацьбы, які можа ўдарыць па ўладзе мацней за ўсё».

1 мая, у дзень памяці рабочых, якія загінулі ў барацьбе за свае правы, анархісты ў розных гарадах Беларусі правялі агітацыйныя акцыі, якія заклікаюць беларусаў страйкаваць і супраціўляцца.

Банер у Мінску
У Мінску з даху дома па праспекце Пушкіна быў вывешаны 20-метровы банер «Надоела голодовка? Выход — забастовка!». Таксама банер вывесілі і ў горадзе Бяроза.

У Салігорску, дзе нядаўна адбыўся страйк працоўных, актывісты пакінулі графіці «Дэпутатаў у шахты».

У Брэсце група анархістаў вывесіла банер, намалявала графіці і раздала жыхарам
горада ўлёткі.
Паводле revbel.net