Першыя акцыі пратэсту ў Клічаве: гістарычны момант

Ланцугі салідарнасці з’яўляюцца ў беларускай глыбінцы. 15 і 16 жніўня акцыі пратэсту прайшлі ў Клічаве ўпершыню за ўсю гісторыю горада.



_2020_08_16_kliczau_snjazana_aczynovicz_2_logo.jpg


Клічаў — невялікі райцэнтр на захадзе Магілёўскай вобласці, з насельніцтвам каля сямі з паловай тысяч чалавек. Як паведамілі НЧ чытачы, 15 жніўня сем дзяўчат выйшла на галоўную вуліцу райцэнтра, Ленінскую, пастаяць з кветкамі. Вельмі хутка прыехала міліцыя і папрасіла іх разысціся.
16 жніўня ўжо 50 чалавек сабралася на галоўнай плошчы горада. Яны трымалі кветкі, бел-чырвона-белыя сцягі і плакаты. Удзельнікі ланцуга салідарнасці скандавалі “Жыве Беларусь!” і “Лукашэнка, сыходзь!” Гэта першыя акцыі пратэсту ў гісторыі горада.


Фота Сняжаны Ачыновіч