Pew Research Center: Беларусы адны з самых неталерантных да мусульман у Еўропе?

Менш, чым у Беларусі людзей, гатовых прыняць у сваю сям'ю мусульман, жыве толькі ў Арменіі і Чэхіі. Падобны з ​​беларусамі ўзровень талерантнасці прадэманстравалі літоўцы.

muslims_2.png

Пра гэта сведчыць даследаванне амерыканскага Pew Research Center. Даследчыкі пыталіся, ці гатовыя жыхары Заходняй, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы прыняць у сваю сям'ю мусульман і габрэяў? Згодна з распаўсюджанымі Pew Research Center дадзенымі, толькі 16% апытаных беларусаў выказалі жаданне прыняць у сваю сям'ю мусульман, і толькі 41% — яўрэяў.

muslims_3.png

Зрэшты нежаданне прымаць у сваю сям'ю мусульман і габрэяў дэманстравалі рэспандэнты практычна ўсіх былых савецкіх рэспублік і сацкраінаў.
Як адзначаюць даследчыкі, амаль ва ўсіх заходнееўрапейскіх краінах, дзе праводзіцца апытанне, больш за палову рэспандэнтаў заявілі, што яны пагодзяцца прыняць мусульман у сваю сям'ю.
Аналагічны разрыў узнікае паміж Цэнтральнай / Усходняй Еўропай і Заходняй Еўропай у дачыненні да прыняцця габрэяў у сваю сям'ю.
Такія дадзеныя былі атрыманы падчас серыі апытанняў, праведзеных у 2015-2017 гадах у 34 краінах Заходняй, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. У апытаннях прыняло ўдзел каля 56 тысяч чалавек.
Разам з тым, засталося незразумела, ці ня выклікана нежаданне прымаць у свае сем'і каго-небудзь нацыянальнымі перавагамі альбо, напрыклад, беларусы, наогул не хочуць нікога прымаць у свае сем'і?
Паводле thinktanks.by