У рэйтынг лепшых універсітэтаў свету трапіла толькі адна беларуская вну
Рэйтынг лепшых універсітэтаў свету Best Global Universities ужо пяты год запар складае амерыканскае выданне U.S. News & World Report. Усяго ў рэйтынгу 1250 універсітэтаў больш чым з 60 краін свету.
![belta.by belta.by](/img/v1/images/000022_782509_big.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
belta.by
Адзінай беларускай вну, якая трапіла ў гэты рэйтынг, стаў БДУ. Ён заняў 697-е месца з 39,5 бала з магчымых 100.
У 2017 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт займаў у рэйтынгу Best Global Universities 668-е месца.
Рэйтынг U.S. News Best Global Universities для амерыканскіх універсітэтаў выпускаецца больш за 30 гадоў. З 2014 года рэйтынг стаў выпускацца ў міжнародным фармаце. Універсітэты ранжыруюцца на аснове 13 паказчыкаў. Сярод іх, апроч іншага, улічваецца публікацыйная актыўнасць, цытаванне, сусветная і рэгіянальная рэпутацыя.
Лідарам рэйтынгу ў гэтым годзе стаў Гарвардскі ўніверсітэт (ЗША), другі і трэці радкі таксама занялі амерыканскія вну — Масачусецкі тэхналагічны інстытут і Стэнфардскі ўніверсітэт. У цэлым у дзясятцы лепшых сусветных навучальных устаноў амаль усе вну амерыканскія, акрамя двух брытанскіх. Гэта Оксфардскі і Кембрыджскі ўніверсітэты, якія размясціліся на пятым і сёмым радках адпаведна.
TUT.BY