Першы рэтра-цягнік накіруецца ў Парэчча 27 снежня

Беларуская чыгунка ў гэты дзень ладзіць экскурсійна-турыстычную праграму, прысвечаную 150-годдзю адкрыцця руху. У Парэччы пройдзе тэатралізаванае прадстаўленне "Прыбыццё першага цягніка з Санкт-Пецярбургу".



get_img17.jpg

Дзеля гэтага спецыяльна аднавілі 2 паравоза ў стылі 19 стагоддзя, пашытыя гістарычныя касцюмы.

 
На станцыі адкрыецца гістрачыная экспазіцыя і выстава польскіх мастакоў.


У госці чакаюць намесніка прэм’ер-міністра Анатоля Калініна, старшыню гродзенскага аблвыканкаму Сямёна Шапіру, гасцей з Літвы і Польшчы.

Першым пабудаваным у Беларусі ўчасткам чыгункі стаў участак паміж станцыямі Гродна і Парэчча.


Рух на ім адкрыўся 27 снежня 1862 года.


Да юбілею будынку вакзала ў Парэччы вернуты першапачатковы выгляд.

t-styl.info