Петыцыя ў падтрымку малога памежнага руху з Польшчай сабрала тысячу подпісаў

Петыцыя ў падтрымку малога памежнага руху (МПР) паміж Беларуссю і Польшчай сабрала тысячу подпісаў. Гэта выклікана амаль гадавой бяздзейнасцю беларускіх уладаў у справе рэалізацыі дамовы аб МПР. Усе дакументы гатовыя, а мяжа дагэтуль закрытая.



thumbnail_1337785228.jpg

Сябры гарадзенскай абласной арганізацыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі на чале з  каардынатарам БХД у Мастах Змітром Кухлеем распачалі анлайн-збор подпісаў пад зваротам да кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Беларусі з просьбай паскорыць рэалізацыю Дамовы аб МПР з Польшчай.
Петыцыя заклікае Адміністрацыю прэзідэнта нарэшце пачаць дзеянні для рэалізацыі дамовы аб малым памежным руху з Польшчай. Усе подпісы пад неабходнымі дакументамі стаяць ужо больш за год, а зруху няма.
Аўтары зварота "глыбока занепакоеныя зацягваннем беларускім урадам рэалізацыі Дамовы аб малым прымежным руху з Рэспублікай Польшчай". Паводле іх слоў, "дамова закранае інтарэсы больш за мільён беларускіх грамадзян, якія пражываюць на прымежнай беларуска-польскай тэрыторыі".

bchd.info