Пікеты ў падтрымку Надзеі Саўчанка завяршыліся складаннем пратаколаў
Каля расійскай амбасады ў Мінску ў другой палове дня 17 красавіка актывісты зладзілі два адзіночныя пікеты.
Вольга Нікалайчык і Наталля Басалыга трымалі партрэт украінскай лётчыцы Саўчанкі, асуджанай у Расіі, і заклікалі падтрымаць наступную акцыю, 18 красавіка, у падтрымку Надзеі, якая трымае зараз сухую галадоўку.
Неўзабаве супрацоўнікі міліцыі ў форме склалі на пікетоўшчыц пратаколы адміністратыўнага правапарушэння за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП).
spring96.org