Пісьменніка Уладзіміра Арлова аштрафавалі за чытанне літаратурнага твора

Сёння ў судзе Ленінскага раёна г.Мінска вынеслі прысуд сябру Рады і аднаму з заснавальнікаў Беларускага ПЭН-цэнтра Уладзіміру Арлову. На акцыі, якая адбылася 8 снежня, пісьменнік чытаў сваё эсэ «Незалежнасць — гэта...», якое напісана ў 1990 годзе і перакладзенае на некалькі моў свету.

unnamed_120.jpg


Арлоў заявіў хадайніцтва аб правядзенні працэсу па-беларуску. Хадайніцтва суддзя Кісляк задаволіў. Але наступнае хадайніцтва пісьменніка аб заяўленні сведкам Лявона Баршчэўскага суддзя адхіліў. Даючы тлумачэнні, Арлоў прачытаў сваё эсэ «Незалежнасць — гэта…».
Вынік суда — 20 базавых велічынь штрафу (540 беларускіх рублёў).Сведкі-міліцыянты па справе Арлова — Раман Герасімовіч і Андрэй Штоп.
Пасля суда Арлоў пачаставаў прысутных сушкамі, якія ўзяў з сабой, «рыхтуючыся да горшага».


Артыкулы Уладзіміра Арлова ў "Новым Часе"