Пяцярых жыхароў Бабруйска змясцілі ў мясцовы ІЧУ
У Бабруйску затрымалі Андрэя Сініцу, Алену Стрыгунову, Вольгу Рослік, Наталлю Кед, Уладзіміра Кажэўнікава і змясцілі ў ІЧУ, паведамляе «Вясна».
Нагадаем, напярэдадні з ператрусам прыйшлі да Дзмітрыя
Косціна, Ксеніі Емяльяненка, Яўгеніі Міронавай, Юліі Загрышавай, Валянціны Варычовай, у іх канфіскаваная камп'ютарная тэхніка. Аднак была інфармацыя, што
ўсяго ператрусы ўчора праводзіліся ў прыкладна дзесяці чалавек.
Дзмітрыя Косціна і Яўгену Міронаву (маці траіх дзяцей) пасля
ператрусу завезлі ва УУС Бабруйскага гарвыканкама.
Паводле папярэдняй інфармацыі, справа тычыцца мініравання
чыгуначнага палатна на «Бярэзіне» 24 жніўня. Тады паміж станцыямі «Бярэзіна» і «Савічы» быў знойдзены муляж супрацьтанкавай міны. Быў нават выбух,
але стрэлілі петарды.
Паводле reform.by.